Ператрусы ў актывістаў у Глыбокім і Докшыцах
Сёння, 8 ліпеня, раніцай адбыліся
ператрусы ў актывістаў у Глыбокім і Докшыцах, пра гэта паведамляе на сваёй
старонцы ў фэйсбуку Кастусь Шыталь.
![Аляксандр Шарабайка з жонкай і дачкой Аляксандр Шарабайка з жонкай і дачкой](/img/v1/images/aljaksandr_szarabajka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Шарабайка з жонкай і дачкой
З самай раніцы ператрэслі кватэры актывістаў Аляксандра Шарабайкі і Вольгі Лапатка ў Глыбокім. Фітнэс-трэнер Аляксандр Шарабайка актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, адседзеў агулам каля 40 сутак. У Глыбокім, паводле непацверджанай інфармацыі, «шукалі выбухоўку».
У Докшыцах «сілавікі» прыйшлі да настаўніка Арцёма Стадольніка і юрыста, былога следчага Юрыя Мацеюна. У Докшыцах ператрусы, відаць, звязаныя з пошукам тых, хто размаляваў аўтобусны прыпынак у адной з вёсак у Докшыцкім раёне.
Юрый Мацяюн удзельнічаў у пратэстах пасля выбараў, быў аштрафаваны на 10 базавых за ўдзел у мітынгу 16 жніўня і за тое, што павесіў бел-чырвона-белы сцяг на доме.