Першыя суды

У Мінску распачынаюцца суды па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

У судзе Фрунзенскага раёна 17 лютага пачынаецца працэс над Васілём Парфянковым. Падчас прэзідэнцкіх выбараў ён удзельнічаў у кампаніі “Гавары праўду!, быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева. Абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

На падыходзе іншыя судовыя працэсы. У Маскоўскі суд перададзены справы двух грамадзян Расіі — Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Арыштаваныя знаходзяцца ў СІЗА на Валадарцы. Яны абвінавачваюцца ў актыўным супраціўленні прадстаўнікам улады. Пра гэта паведаміў Аляксандр Шарэйка, намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС.
З матэрыяламі сваіх спраў ужо азнаёміліся Зміцер Новік з Баранавіч і Аляксандр Малчанаў з Барысава. Зміцер знаходзіцца на Валадарцы, а Аляксандр — у СІЗА КДБ. Абодва з’яўляюцца абвінавачанымі.
Па справе аб масавых беспарадках, як інфармуе праваабарончы цэнтр “Вясна, праходзяць 42 абвінавачаных і 12 падазраваных. Яна распачата па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса пасля акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў, якая адбылася ў Мінску 19 снежня.
З матэрыяламі крымінальнай справы пачынае знаёміцца лідар “Маладога фронту Зміцер Дашкевіч. Яго і маладафронтаўца Эдуарда Лобава абвінавацілі ў “асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК). Актывісты былі затрыманыя на вуліцы 18 снежня. Па версіі міліцыі, яны збілі двух грамадзян. Праваабаронцы адзначаюць, што спецслужбы ўчынілі правакацыю з мэтай ізаляваць актывістаў напярэдадні выбараў. Зміцер і Эдуард змешчаны ў жодзінскую турму.
Між тым, 15 лютага з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе выпушчаны Аляксандр Арастовіч, давераная асоба экс-кандыдата Мікалая Статкевіча.