Песню ў падтрымку ўсіх, хто змагаецца за перамены, запісалі беларусы Канады
Беларусы Канады запісалі песню ў падтрымку ўсіх, хто змагаецца за перамены ў Беларусі.
![ne_spynjajsja.jpg ne_spynjajsja.jpg](/img/v1/images/ne_spynjajsja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Новая песня "Не спыняйся!" (словы Сержука
Сокалава-Воюша, музыка Атыліё Фантана) прысвечаная ўсім, хто змагаецца за перамены да лепшага ў Беларусі.
“Слухайце, калі ласка, і ніколі не спыняйцеся па жыцці!” — напісала выканаўца песні Валянціна Шаўчэнка.
Музыка: Атыліё Фантана
Словы: Сяржук Сокалаў-Воюш
Вакал і кліп: Валянціна Шаўчэнка
Аранжыроўка, музычныя інструменты і гукарэжысура: Амандып Дхалівал