Пікет у Дзень палітвязня зладзілі ў Бараўлянах
Жыхары Бараўлянаў зладзілі пікет у Дзень палітвязня — 21 траўня.

«Год таму ў шклоўскай вязніцы быў забіты Вітольд Ашурак. Светлы ЧАЛАВЕК і годны беларус. Той, хто ўсё жыцце змагаўся за светлую будучыню Беларусі.
Зараз у краіне афіцыйна прызнаны болей за 1200 палітвязняў, а колькі яшчэ невядомых людзей трымаюць у турмах. Мы не павінны спыняцца, бо ўсе яны пакутуюць за нас, за нашу волю», — пішуць яны.