Пётра Рудкоўскі атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі
Урачыстае ўручэнне ўзнагароды Пётру Рудкоўскаму адбудзецца 4 красавіка ў Варшаўскім універсітэце. Лаўрэатам узнагароды ў 2012 годзе быў абраны Алесь Бяляцкі.
![cac5b04b_22bd_43a2_9773_576358850f15.jpg cac5b04b_22bd_43a2_9773_576358850f15.jpg](/img/v1/news/full/cac5b04b_22bd_43a2_9773_576358850f15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Узнагарода імя Льва Сапегі” прызнаецца асобам, якія маюць выбітныя заслугі для фармавання і разьвіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і будаванні незалежнай, дэмакратычнай Беларусі, скіраванай у Еўропу, бяручай пад увагу гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Узнагарода ўручаецца пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы.
Лаўрэатам узнагароды надалей застаецца абраны ў 2012 годзе Алесь Бяляцкі. У сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў вязніцы, узнагарода будзе ўрачана ў першым магчымым тэрміне.