Пяты дзень працягваюць галадоўку маці асуджаных за наркотыкі

У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну працягваюць галадоўку тры маці асуджаных за наркотыкі, паведамляе «Радыё Свабода».

916ec760_4818_4f1a_aa85_8558fc930daf_w1023_r1_s.jpg


«Сёння да нас прыязджалі медыкі, надоечы быў таксама старшыня сельсавету. Пагутарылі з намі», — расказала БелаПАН адна з удзельніц галадоўкі Ала Берналь.
З галадоўніцамі падтрымліваюць сувязь і іншыя актывісткі ініцыятывы «Маці-328».
«Адчуваецца, вядома, што пятыя суткі пайшлі, але ўвогуле мы трымаемся. Галадоўку спыняць не маем намеру», — адзначыла актывістка.
Удзельнікі галадоўкі патрабуюць
Сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Гуманізацыі антынаркатычнага заканадаўства Перагляду спраў па 328-м артыкуле Прыбраць з закону паняцце «асабліва небяспечныя наркотыкі». Адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Роспуску Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Галадоўку з аналагічнымі патрабаваннямі актывісткі праводзілі летась у красавіку — траўні. Тую галадоўку яны спынілі пасля таго, як ім паабяцалі, што Палата прадстаўнікоў разгледзіць зьмены ў 328-ы артыкул Крымінальнага кодэксу.
Палата прадстаўнікоў сёлета 13 чэрвеня прыняла папраўкі, паводле якіх ніжняя мяжа пакаранняў знізілася на два гады: да трох гадоў па 2-й частцы артыкулу і да шасці гадоў па 3-й частцы.
«Маці-328» лічаць гэтыя змены недастатковымі.