Пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе — Лукашэнка
Пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
![pensijanery.jpg pensijanery.jpg](/img/v1/news/full/pensijanery.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Маё меркаванне наконт гэтага вядома: калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім адкрыта сказалі вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на
ўсіх пенсіянераў", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"І размова сёння не ідзе аб гэтым, і ўзнімаць гэтае пытанне няма чаго", — дадаў Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што з кожным годам хоць пакрыху, але
становіцца менш працоўных людзей, якія ажыцьцяўляюць адлічэнні ад сваёй заробнай платы на сацыяльныя патрэбы.
"Таму людзі ведаюць сітуацыю, і жаваць гэтае пытанне абсалютна недарэчы, ды і не час", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле беларускай службы Польскага радыё