Перапіс насельніцтва ў Беларусі пройдзе ў 2019 годзе

Чарговы перапіс насельніцтва ў Беларусі пройдзе у 2019 годзе.



perapis.jpg

«ААН рэкамендуе праводзіць перапіс насельніцтва не радзей, чым раз у 10 гадоў. Гэты інтэрвал вытрымліваецца ў Беларусі вельмі строга», —паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Белстата Руслан Урублеўскі.

На сённяшні дзень раўнд перапісаў завяршаюць такія краіны, як Рэспубліка Малдова і Грузія. «У сярэдзіне 2013 года перапісам насельніцтва было ахоплена каля 90% насельніцтва планеты», — распавёў Урублеўскі.

У Белстаце адзначылі, што за апошнія два гады ў Беларусі адзначаецца агульны прырост насельніцтва. У прыватнасці, павялічылася колькасць народжаных другіх і трэціх дзяцей.

Апошні перапіс насельніцтва ў Беларусі праводзіўся ў 2009 годзе. На той момант у краіне налічвалася 9 млн. 507 тыс. чалавек. Па ацэнкавых дадзеных за 2014 год гэтая лічба знізілася да 9.468.000 чалавек.