«Планавае адключэнне». Мінэнерга пра спыненне рэактарнай устаноўкі БелАЭС
Міністэрства энергетыкі запэўнівае, што адключэнне першага энергаблоку БелАЭС ад энергасістэмы носіць «планавы характар», піша Радыё Свабода.
«У рамках завяршэньня этапу энергетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўленае планавае адключэнне першага энергаблоку ад энергасістэмы, рэактарная ўстаноўка спыненая», — праінфармавалі ў ведамстве.
Удакладняецца, што да 11 сьнежня будзе праводзіцца «тэставаньне ўсіх сыстэмаў і абсталявання».
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расейскага праекту «АЭС-2006» побач з Астраўцом на Горадзеншчыне.
Кіраўніцтва суседняй Літвы лічыць будоўлю тэхналягічна небяспечнай.