Плюс 1371, мінус 9. Апублікаваныя сутачныя звесткі пра колькасць захварэлых і памерлых ад каронавіруса

Чарговая статыстыка ад Міністэрства аховы здароўя апублікаваная ў тэлеграм-канале ведамства.

maska_koronavirus_kovid_20210125_shuk_tutby_phsl_4989.jpg

Міністэрства аховы здароўя распавяло, колькі зарэгістравана новых пацыентаў з каронавірусам і колькі чалавек памерла.

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1371 новы выпадак COVID-19, выпісаныя 1423 пацыента. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 326 065 выпадкаў захворвання COVID-19. Ачунялі 316 649 пацыентаў, у якіх раней была пацверджана каронавірусная інфекцыя.

За ўвесь перыяд пандэміі на тэрыторыі краіны памерлі 2276 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі лабараторыі краіны правялі 18 277 тэстаў, каля 7,5 працэнта паказалі станоўчы вынік. Усяго за час эпідэміі ў краіне было праведзена 5 мільёнаў 424 тысячы 844 тэсты.

Паводле звестак Мініздароўя на 26 сакавіка, больш за 26 тысяч беларусаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса дзвюма дозамі вакцыны, адной дозай — больш за 40 тысяч чалавек.

У Беларусі ад каронавіруса цяпер прышчапляюць расійскай («Спадарожнік V») і кітайскай вакцынай. Вакцынацыю жадаючых плануюць пачаць у красавіку расійскай вакцынай, выпушчанай на айчынным фармпрадпрыемстве. 25 сакавіка на РУП «Белмедпрэпараты» пачаўся прамысловы выпуск гэтай вакцыны.

Паводле TUT.BY.

  У Беларусі ад коронавируса цяпер прышчапляюць расейскай «Спадарожнік V» і кітайскай вакцынай. Вакцынацыю жадаючых плануюць пачаць у красавіку Расійскай вакцынай, выпушчанай на айчынным фармпрадпрыемстве. 25 сакавіка на РУП «Белмедпрэпараты» пачаўся прамысловы выпуск гэтай вакцыны.