Памёр выкладчык БДУІР Уладзімір Цяслюк. Меркаваная прычына — каронавірус
Учора пайшоў з жыцця выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Уладзімір Цеслюк. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Мірны БДУІР».
![xxxl_2.jpg xxxl_2.jpg](/img/v1/images/xxxl_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі ТГ-канала, прычынай смерці стаў COVID-19. Вядома таксама, што ў лякарні педагог, дацэнт і кандыдат фізіка-матэматычных навук знаходзіўся з 9 сакавіка.