Полацк. Браслаў. Мядзел
Полацк. Выстава візуальных мастацтваў
«Happy birthday!» — пажадалі Францыску Скарыне ўдзельнікі 19-й выставы-конкрусу візуальных мастацтваў «Арт-Сесія». «Паштоўку» з
жартлівым надпісам і смайлікамі намалявала студэнтка ВДТВ Дзіна Штайдэ. Праца была прадстаўлена ў спецыяльнай намінацыі, прысвечанай Полацку ў сувязі з тым, што горад абвешчаны культурнай сталіцай
Беларусі.
Полацк. Выстава візуальных мастацтваў
«Happy birthday!» — пажадалі Францыску Скарыне ўдзельнікі 19-й выставы-конкрусу візуальных мастацтваў «Арт-Сесія». «Паштоўку» з
жартлівым надпісам і смайлікамі намалявала студэнтка ВДТВ Дзіна Штайдэ. Праца была прадстаўлена ў спецыяльнай намінацыі, прысвечанай Полацку ў сувязі з тым, што горад абвешчаны культурнай сталіцай
Беларусі.
Праўда, журы ў гэтай намінацыі вартай кандыдатуры на арт-стыпендыю не знайшло, таму вырашыла аддаць яе ў намінацыю «Жывапіс». «Арт-Сесію» гэтым разам здавалі
студэнты з беларускіх, расійскіх, латвійскіх ВНУ. Выстава атрымалася ў параўнанні з мінулымі гадамі амаль без эпатажу. А вось што было незвычайным, дык гэта канцэрт, якім па традыцыі суправаджаецца
адкрыццё «Арт-Сесіі». Замест прадстаўлення ў стылі мадэрн, арганізатары зладзілі канцэрт, прысвечаны 65-годдзю перамогі ў ВАВ, які завяршыўся ваеннымі скокамі пад чырвоным
сцягам.
Браслаў. Міжнароднае ралі
Каля 60 экіпажаў з Беларусі, Расіі (у складзе гэтай каманды прымаў удзел шведскі экіпаж), Украіны і краін Балтыі выступілі ў міжнародным ралі «Славянскі Кубак». Гонка, якая
занесеная ў афіцыйны каляндар Міжнароднай федэрацыі аўтамабільнага спорту (FIA), прайшла 21–22 мая ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.
Важнай асаблівасцю гэтага ралі з’яўляецца той факт, што ў рамках «Славянскага Кубка» прайшоў не толькі адзін з этапаў беларускага ралійнага чэмпіянату, але і выязны этап
Адкрытага чэмпіянату Расіі па ралі.
Раён знакаміты не толькі прыгожымі азёрнымі пейзажамі, але і першакласнымі ралійнымі спецучасткамі, якія параўнальныя з лепшымі трасамі Прыбалтыкі. Месцамі — надзвычай хуткасныя,
месцамі — вельмі тэхнічныя, яны патрабуюць не толькі высокага індывідуальнага майстэрства пілота, але і суладнай працы ўсяго экіпажа. За ходам спаборніцтва і яго арганізацыяй сачылі
адмысловы назіральнік з Расіі і гаспадары «Славянскага Кубка», якія спадзяюцца, што яго паспяховае правядзенне дапаможа Беларусі атрымаць права прыняць больш прэстыжныя міжнародныя
спаборніцтвы калібру этапаў чэмпіянату Еўропы.
Мядзел. Кніга мясцовай аўтаркі
Выйшла з друку кніга Вольгі Караткевіч «Жыве на свеце шчасце». Аўтарка працуе на Мядзельшчыне навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага парку «Нарачанскі». Гэта не
першая яе публікацыя. Вольга Караткевіч спрычынілася да многіх выставаў і імпрэзаў на тэмы экалогіі, мастацтва, літаратуры, якія адбыліся ў раёне.
Падрыхтаваў Язэп Палубятка