Польскі сейм асудзіў пазбаўленне волі журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай

Пра гэта паведамляе «Белсат».

sud_anreeva_czulcova._fota_dzmitryja_dzmitryeva__10__logo_1_1.jpg

Польскі сейм асудзіў пазбаўленне волі журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.
Сейм патрабуе неадкладна вызваліць Кацярыну, Дарʼю і ўсіх палітвязняў, а таксама заклікае міжнародную супольнасць выказаць салідарнасць з беларускім грамадствам, якое змагаецца за сваю свабоду.
«Сейм Рэспублікі Польшча заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь выконваць асноўныя абавязкі перад сваімі грамадзянамі згодна з актамі міжнароднага права».