Польшча пабудуе бар'ер на мяжы з Беларуссю шырынёй 15 метраў

Новы закон супраць афрыканскай чумы свіней у Польшчы прадугледжвае будаўніцтва бар'ера на мяжы з Украінай і Беларуссю даўжынёй 1000 км і шырынёй 15 метраў.

poland.jpg

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў спецыяльны ўказ для барацьбы з афрыканскай чумой свіней (АЧС), які ўступіць у сілу 5 студзеня. Гэтым законам прадугледжваецца будаўніцтва бар'ера ўздоўж усходняй мяжы Польшчы, які павінен прадухіліць міграцыю дзікіх жывёл, у прыватнасці дзікоў з Украіны і Беларусі. Агульная даўжыня агароджы складзе 1 тысячу кіламетраў, шырыня — 15 метраў.
Законам таксама прадугледжваецца ўзмоцнены адстрэл дзікоў. Так, паляўнічыя атрымліваюць права на аплачаны адпачынак да шасці дзён на год для палявання на гэтых жывёл. Акрамя таго, закон дае ўладам магчымасці накладаць новыя забароны і абмежаванні і ўводзіць адміністрацыйныя санкцыі за іх невыкананне.
З лютага 2014 года па 11 снежня 2017 года ветэрынарная служба Польшчы зафіксавала парадку 750 ачагоў АЧС, сярод якіх больш за сто — сярод хатніх свіней і больш за 600 — сярод дзікоў. Найбольш актыўна вірус распаўсюджваўся ў 2017 годзе, паведаміла Міжнароднае эпізаатычнае бюро.
5 снежня Дзяржаўная служба Украіны па пытаннях бяспекі харчовых прадуктаў і абароны спажыўцоў заявіла аб 140 выпадках захворвання АЧС сярод хатніх свіней у краіне з пачатку 2107 года.
У 2012 годзе быў зарэгістраваны першы выпадак захворвання ў краіне, у 2014 годзе — 16 выпадкаў, у 2015 — 40 выпадкаў, у 2016 — 91 выпадак.
Вакцыны для барацьбы з вірусам АЧС не існуе.
Нагадаем, упершыню афіцыйна пацверджаны выпадак АЧС быў зафіксаваны ў Беларусі ў 2013 годзе ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.
Пасля ў Беларусі ўводзіліся буферныя пяцікілямэтровыя зоны вакол ферм і свінакомплексаў, на якія прыходзіцца да 85% пагалоўя свіней Беларусі. У сувязі з уводам буферных зон жыхарам вёсак за 5 кіламетраў ад ферм забаранялася трымаць свіней на ўласных падворках.
У некаторых рэгіёнах сяляне пратэставалі. Напрыклад, «свіныя бунты» былі ў Бярозаўскім раёне ў 2014 годзе. У выніку пяцікіламетровую буферную зону паменшылі да 500-1000 метраў.
Паводле thinktanks.by