Помнік ахвярам Халакосту

У Камянцы будзе ўстаноўлены помнік ахвярам Халакосту. Такое рашэнне прыняў Камянецкі райвыканкам. З ініцыятывай увекавечыць памяць вязняў Камянецкага гета да мясцовых уладаў звярнулася
Брэсцкая гарадская яўрэйская грамадская арганізацыя «Брыск».




Гета знаходзілася ў горадзе ў 1941–1942 гадах, яго вязнямі сталі больш за 4 тысячы яўрэяў.

У Камянцы будзе ўстаноўлены помнік ахвярам Халакосту. Такое рашэнне прыняў Камянецкі райвыканкам. З ініцыятывай увекавечыць памяць вязняў Камянецкага гета да мясцовых уладаў звярнулася Брэсцкая гарадская яўрэйская грамадская арганізацыя «Брыск».

Гета знаходзілася ў горадзе ў 1941–1942 гадах, яго вязнямі сталі больш за 4 тысячы яўрэяў.

Як паведаміў БелаПАН старшыня арганізацыі Барыс Брук, пасля зацвярджэння гэтага праекта аблвыканкамам пачнуцца работы па ўстаноўцы помніка на перасячэнні вуліц Пралетарская і Чкалава, дзе размяшчалася гета. Сродкі на памятны знак выдзелены фондам Лазарусаў (Вялікабрытанія), тэрыторыю добраўпарадкуюць за кошт мясцовага бюджэту. Плануецца, што помнік будзе ўстаноўлены да 3 ліпеня гэтага года.

У Брэсцкай вобласці ўжо ўстаноўлена 17 помнікаў ахвярам Халакосту. На тэрыторыі рэгіёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі прыкладна 250 тысяч яўрэяў.

Паводле БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: