Пошук збеглага вайскоўца вядзецца ў 11 раёнах Віцебскай вобласці. Ён дагэтуль хаваецца
Адмысловыя мерапрыемствы па пошуку вайскоўца, які ўцёк з вайсковай часткі, вядуцца ў 11 раёнах Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Тэлеграм-канал МУС «Шукае міліцыя».

Паводле інфармацыі МУС, гэта 19-гадовы Аляксандр Караткевіч, ураджэнец гарадзкога пасёлку Расоны Віцебскай вобласьці.
2 красавіка гэты
салдат тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю палігону, знаходзячыся за рулём
грузавіка. Мяркуецца, што ён накіраваўся да месца пражываньня сваёй дзяўчыны —
у Полацкі раён.
Па кірунку руху
аўтамабіля быў апэратыўна абвешчаны плян «Перахоп». Грузавік знойдзены на
ўзбочыне праезнай часткі ва Ўшацкім раёне.
Паводле
інфармацыі МУС, уцякач схаваўся ў лясным масіве каля вёскі Сарочына Ушацкага
раёну.
«Зараз у 11
раёнах Віцебскай вобласці праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: міліцыя
рэгіёну, унутраныя войскі і АМАП сумесна з падраздзяленнямі Міністэрства
абароны прачэсваюць мясцовасць у пошуках вайскоўца», — гаворыцца ў
паведамленні МУС.
Паводле «Свабоды».