Пра “крывавую нядзелю” нагадалі ў Вільнюсе

У літоўскай сталіцы прайшла акцыя “Мы помнім!, прысвечаная падзеям у Мінску 19 снежня. Сотні газет, у якіх распавядаецца пра рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, былі распаўсюджаны на чыгуначным і аўтобусным вакзалах.

Акцыю зладзілі 19 лютага сябры Беларускага бюро грамадскага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве.



ae31ee951b4d4bfb5518e0fcdc064a83.jpg

У літоўскай сталіцы прайшла акцыя “Мы помнім!, прысвечаная падзеям у Мінску 19 снежня. Сотні газет, у якіх распавядаецца пра рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, былі распаўсюджаны на чыгуначным і аўтобусным вакзалах.
Акцыю зладзілі 19 лютага сябры Беларускага бюро грамадскага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве.
Газеты раздавалі беларусам, якія наведвалі Літву. Як паведамілі арганізатары, людзі ахвотна бралі друкаваныя выданні. Пра снежаньскія падзеі ў Беларусі добра ведаюць і літоўцы, якія таксама звярталіся па газеты.
“Чым больш мы будзем інфармаваць жыхароў нашай краіны і Літвы пра дыктатуру ў Беларусі, тым хутчэй яна пойдзе на дно, — сказаў адзін з удзельнікаў акцыі. Ён адзначыў, што “трэба заўсёды памятаць пра крывавую нядзелю 19 снежня і неабходна кансалідаваць грамадзянскую супольнасць. У тым ліку і праз інфармацыйныя акцыі, якія, паводле словаў актывіста, будуць пастаяннымі.