Праханаў прапанаваў прылічыць Сталіна да ліку святых
Расійскі пісьменнік і публіцыст Аляксандр Праханаў прапанаваў прылічыць Іосіфа Сталіна да ліку святых, паведамляе telegraf.by.

Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі "Говорит Москва".
"Перамога ў вайне 1941–1945 гадоў лічыцца свяшчэннай. Таму што ў гэтай вайне схіснуліся пякельныя сілы і райскія сілы. Пякельны сілы — гэта Гітлер і фашызм. Райскія сілы — гэта Савецкі Саюз. А Іосіф Вісарыёнавіч з'яўляецца лідарам свяшчэннай хрыстовай перамогі», — падкрэсліў Праханаў.
Дапускае пісьменнік і магчымасць іконы з выявай Сталіна, як сведкі таго, што "Дзяржаўная Божая Маці асвячае нашу ўладу і нашу дзяржаву Расійскую".