Працягваецца ціск на незалежную прэсу — ператрус у журналісткі Таццяны Смоткінай
Сёння, 22 ліпеня, сілавікі зладзілі ператрус у Таццяны Смоткінай з Глыбокага.
![tanja_2_833x400.jpg tanja_2_833x400.jpg](/img/v1/images/tanja_2_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ціск на незалежную прэсу ў Беларусі працягваецца. Раніцай 22 ліпеня сілавікі з ператрусам прыйшлі да хаты журналісткі-фрылансера Таццяны Смоткінай з Глыбокага, паведамляе «Радыё Рацыя».