Працягваюцца суды за незалежнасць. Ужо 60000$ штрафу і 315 сутак арышту
Працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць Беларусі ў снжні 2019 года. Праваабаронцы "Вясны" склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
28 студзеняМінск, суд Мінскага раёна09.15 — Ілля Дабратвор, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня). Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублей).
Мінск, суд Партызанскага раёна09.30 — Вячаслаў Сіўчык, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак. Суд перанесены на 4 лютага, 09.10.
Шклоў, суд Шклоўскага раёна10.00 — Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя — Святлана Баранцава. Разгляд справы адкладзены да 10 лютага, каб выклікаць у суд сведкаў-міліцыянтаў.
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна 10.00 — Наталля Спірыдонава, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі ў Віцебску 29 снежня)
Столін, суд Столінскага раёна10.00 - Сяргей Неўдах, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня). Вынік — 30 базавых велічынь (810 рублёў).
29 студзеняМінск, суд Партызанскага раёна09.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя — Наталля Дзядкова.
30 студзеняМінск, суд Партызанскага раёна10.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя — Іван Неўмяржыцкі.
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна10.00 — Таццяна Севярынец, арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 29 снежня)
31 студзеняМінск, суд Партызанскага раёнаВячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда).
3 лютагаМінск, суд Партызанскага раёна10.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за ўдзел у акцыі 8 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак.
4 лютагаМінск, суд Партызанскага раёна
09.10 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак.
Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць чакаюць:Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратакол за ўдзел за заклікі да акцыі 20 снежня.Сябра БСДП Алесь Абрамовіч — за 20 снежня.Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 170 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 27 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 126927,5 рублёў (амаль 60000$). 11 чалавек асуджаны агулам на 315 сутак арышту.