Прадстаўнік ЗША ўсклаў кветкі да помніка братам Луцкевічам

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ўсклаў у Менску кветкі да помніка прэм’еру БНР.

1dzordz_kent.png


Джордж Кент сёння ўсклаў кветкі да помніка Антону і Івану Луцкевічаў — заснавальнікаў і выбітных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя.


2dzordz_kent.png


Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.​


3dzordz_kent.png

Памятны знак у гонар ідэолагаў беларускай дзяржаўнасці ўсталявалі летась у сакавіку ў мінскім парку Якуба Коласа.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа