Праваабаронцу Алеся Капуцкага чацвёрты раз запар арыштавалі на 15 сутак

На палітвязня Алеся Капуцкага зноў склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»), але цяпер ужо за захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Капуцкі

Аляксандр Капуцкі


Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня 2021 года ў Маладзечна. Ён мусіў выйсці на волю 31 студзеня пасля 45 сутак арышту ў ІЧУ, але на яго склалі новы пратакол. Аднак 2 лютага суд у Маладзечна пакараў праваабаронцу 15 суткамі арышту. Агулам Алесь будзе ўтрымлівацца за кратамі 60 дзён.
Паводле слоў адваката, Капуцкі трымаецца добра, але перадачы да гэтага часу не перадаюць. Сёння яму нават выдалі лісты паперы і ручку.
Праваабаронцы лічаць, што Капуцкага пераследуюць «за шматгадовую дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека і асноўных свабодаў». 19 студзеня яго прызналі палітвязнем.