Праваабаронцы — за паляпшэнне ўмоў у ізалятарах

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік пасля 15-сутачнай адсідкі ў Віцебскім ізалятары часовага ўтрымання вырашыў уключыцца ў барацьбу за паляпшэнне ўмоў у ізалятарах. 

img_1720_1024x768.jpg

Таксама разам з іншымі праваабаронцамі будзе прапаноўваць беларускаму парламенту адмяніць у адміністрацыйным кодэксе некалькі артыкулаў, якія даюць магчымасць падвяргаць чалавека арышту.

Таму што адбыццё арышту ва ўмовах, напрыклад, Віцебскага ізалятара часовага ўтрымання не выпраўляе асобу, а спрыяе распаўсюду хвароб, небяспечных для здароўя, — кажа Леанід Свецік. — Умовы вельмі жорсткія. Камера — гэта практычна каменны мех. Там, дзе я быў, не было вокнаў, ніякай вентыляцыі. Я сядзеў з 4 бамжамі. Яны мяняліся, але гэта былі людзі вельмі нізкага сацыяльнага статусу: нячэсаныя, брудныя, падазраю, што нехта з іх быў хворы на сухоты. Усё гэта было зроблена адмыслова. Камера абсталявана сталом, унітазам, які не быў ізаляваны ад агульнага погляду”.

Праваабарончая арганізацыя “Віцебская Вясна” праводзіць акцыю “Я і ІЧУ”. У яе межах пакараныя арыштам праваабаронцы і актывісты публічна распавядаюць пра ўмовы адбыцця пакарання ў ізалятарах часовага ўтрымання Віцебскай вобласці.
www.racyja.com