Праваслаўныя эколагі патлумачылі, чаму не варта несці пластыкавыя кветкі на могілкі

Заўтра ў праваслаўных хрысціян дзень памяці памерлых — Радаўніца. У гэты дзень прынята наведваць магілы продкаў. Апошнім часам да свінцання могілак дадалася новая «традыцыя» — пакідаць на магілах пластыкавыя кветкі. Праваслаўныя эколагі тлумачаць, чаму гэтага лепш не рабіць.

_mohilki___radunica__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo_1.jpg

Прычына 1


Хрысціянства не абавязвае прыносіць на магілу кветкі. Але цалкам натуральна, што так праяўляецца наша памяць і любоў да памерлых. Кветкі прынята прыносіць нават у храм, размяшчаць іх перад іконамі. Але калі ў храм хрысціяне прыносяць жывыя кветкі, то на могілкі большасць чамусьці прыносіць штучныя кветкі.

Прычына 2


Выкарыстанне пластыкавых кветак не нясе багаслоўскай сімволікі і часта абумоўлена жаданнем зэканоміць. Прынята лічыць, што штучныя кветкі таннейшыя за сапраўдныя і даўжэй захоўваюць сваю знешнюю "свежасць". Часткова гэта міф. Штучныя кветкі на сонцы даволі хутка губляюць свой таварны выгляд, затое яны ўяўляюць сур'ёзную небяспеку для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека.

Прычына 3


Як правіла, кветкі вырабляюць з пластыка, ПВХ, пенапласту, для каркаса выкарыстоўваецца метал. Гэта робіць немагчымым правільнае сартаванне і далейшую перапрацоўку смецця. У выніку штучныя кветкі кладуцца на сметнік больш, чым на 100 гадоў. Пры раскладанні яны вылучаюць таксічныя рэчывы ў глебу, паветра і грунтавыя воды. А пры спальванні ў навакольнае асяроддзе могуць выдзяляцца цяжкія металы і дыяксіны. Такім чынам, як бы мы ні паступілі са штучнымі кветкамі, пазбавіцца ад іх, не нашкодзіўшы прыродзе і чалавеку, не атрымаецца.
Складана знайсці апраўданне выкарыстання штучных кветак для ўпрыгожвання магіл. Няма ні багаслоўскага абгрунтавання, ні прыродазнаўчага, ні экалагічнага, ні нават фінансавага. Набываючы штучныя кветкі, мы, па сутнасці, купляем смецце, якое пасля наносіць шкоду прыродзе і можа нашкодзіць здароўю чалавека.
Якія ёсць альтэрнатывы? "Лепшая — высадзіць на магіле непатрабавальныя жывыя кветкі, якія дапамогуць зрабіць магілу дагледжанай", — адзначаюць ініцыятары экалагічнай праграмы "Чалавек і тварэнне", і нагадваюць, што для хрысціян галоўным упрыгожаннем з'яўляецца хрысціянскі крыж, які азначае выратаванне і ўваскрэсенне чалавека. І што памерлым патрэбная наша малітва і добрыя справы ў іх памяць, а не пластыкавыя кветкі.
У рамках праграмы "Чалавек і тварэнне" распрацаваны буклет з экалагічнымі парадамі да такіх знакавых хрысціянскіх свят, як Вербная нядзеля, Вялікдзень і Радаўніца. Спампаваць яго можна тут.