Прэвентыўныя затрыманні напярэдадні саміту СНД у Мінску
24 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска павінен адбыцца суд над актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэем Моўчанам. Андрэя Моўчана затрымалі 23-га на працы і адвезлі ў пастарунак.
Андрэй Моўчан. Фота humanrightshouse.org
Міліцыя прэвэнтыўна затрымлівае актывістаў незарэгістраваных аб’яднанняў, заўважаных раней у несанкцыянаваных акцыях.
Яшчэ аднаму актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандру Тарнагускаму з Дзяржынска прыслалі позву ў міліцыю якраз на сёння .
Як мы ўжо паведамлялі, 23-га затрымалі і асудзілі лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша.
Сярод магчымых прычынаў прэвентыўных затрыманняў Праваабарончы цэнтр «Вясна» называе паседжанне Рады кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачнецца ў Менску 24 кастрычніка.