Прысуд Паўлу Севярынцу пакінуты ў сіле
Старшыня Мінскага гарадскога суда Уладзімір Пуціла пакінуў у сіле вырак, вынесены сустаршыні аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел у “Плошчы 19 снежня 2010 года на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Скаргу падаваў адвакат Паўла Севярынца Вадзім Мушынскі. Адмова ў задавальненні скаргі датуецца яшчэ 19-м кастрычніка 2011 года, але пра яе стала вядома толькі цяпер.
Старшыня Мінскага гарадскога суда Уладзімір Пуціла пакінуў у сіле вырак, вынесены сустаршыні аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел у “Плошчы 19 снежня 2010 года на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Скаргу падаваў адвакат Паўла Севярынца Вадзім Мушынскі. Адмова ў задавальненні скаргі датуецца яшчэ 19-м кастрычніка 2011 года, але пра яе стала вядома толькі цяпер.
Як адзначаецца ў пастанове старшыні Мінгарсуда, “сваю выснову пра наяўнасць у дзеяннях Севярынца складу злачынства суд першай інстанцыі годным чынам матываваў у прысудзе.
Прыведзеная ў судзе адзнака ўстаноўленых фактычных абставін здзяйснення злачынства паводле тых матэр’ялаў, якія маюцца ў справе, з'яўляецца вернай, дзеянні Севярынца кваліфікаваныя судом
паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Довады, аналагічныя пададзеным у скарзе, былі прадметам судовай праверкі, і ім дадзена годная адзнака ў прысудзе і касацыйным
вызначэнні. Судовае следства праведзена судом поўна і ўсебакова. Пакаранне прызначана Севярынцу з улікам характару і ступені грамадскай небяспекі ўчыненага, дадзеных пра асобу, іншых канкрэтных
абставін справы, з'яўляецца суразмерным учыненаму і адпавядае мэтам крымінальнай адказнасці. У звязку з адзначаным падставаў для прынясення пратэста на прадмет адмены судовых пастановаў, якія
адбыліся па справе, няма.
Па словах адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, у такім рашэнні старшыні Мінскага гарадскога суда няма нічога нечаканага.
“У нашай краіне толькі адзін чалавек мае права выпускаць палітвязняў, і мы ўсе гэтага чалавека ведаем. Сам суд, натуральна, ніколі самастойна не пойдзе на такі крок. Але дзеля таго, каб
прайсці ўвесь гэты прававы шлях да канца, мы пададзім скаргу таксама і ў Вярхоўны суд Беларусі, - паведаміў Дзяніс Садоўскі.
Павел Севрянец зараз адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.