Прыватны пансіянат для састарэлых хочуць стварыць пад Лідай
Для адкрыцця першай у Беларусі прыватнай установы, дзе змогуць стала і часова пражываць бездапаможныя людзі, Лідскі райвыканкам шукае інвестара. Аўтары ідэі ўпэўненыя, што паслуга будзе карыстацца попытам у занятых людзей, чые бацькі страцілі здольнасць да самаабслугоўвання. Пад пансіянат прапануецца памяшканне былой школы ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Гэта двухпавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 1690 квадратных метраў з прылеглай тэрыторыяй 3 гектары.
![10ffbba2ec9025b945acc154f3403aec.jpg 10ffbba2ec9025b945acc154f3403aec.jpg](/img/v1/news/full/10ffbba2ec9025b945acc154f3403aec.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Для адкрыцця першай у Беларусі прыватнай установы, дзе змогуць стала і часова пражываць бездапаможныя людзі, Лідскі райвыканкам шукае інвестара.
Аўтары ідэі ўпэўненыя, што паслуга будзе карыстацца попытам у занятых людзей, чые бацькі страцілі здольнасць да самаабслугоўвання.
Пад пансіянат прапануецца памяшканне былой школы ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Гэта двухпавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 1690 квадратных метраў з прылеглай тэрыторыяй 3 гектары.
У двух з паловай кіламетрах — Нёман, на адлегласці 100 метраў — рака Нарва, непадалёк сасновы лес.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама і Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гатовыя разгледзіць любыя прапановы.
Паводле сайта “Твой стыль