21 снежня, пасля 13 сутак зняволення і галадоўкі, на свабоду выйшаў вядомы мастак і перформер Алесь Пушкін.
Як прэзідэнцкія выбары — так Алеся Пушкіна ў кутузку. Каб не дай Бог зноў не прывёз тачку гною па ўсім вядомым адрасе.
Выйшаўшы з камеры ў Крупскім РАУС, мастак накіраваўся дахаты ў Бобр, схадзіў у лазню і адправіўся спаць. А з раніцы так пракаментаваў сітуацыю:
— Я нарэшце зразумеў месідж беларускай дзяржавы: Алесь, трэба хадзіць на галасаванне! Бо ў камеры ўрну для бюлетэняў мне кожны раз дастаўляюць з зайздроснай адказнасцю. Можа, яны нават маюць
на ўвазе: Алесь, табе трэба ісці ў прэзідэнты! Пэўна, я так і зраблю наступным разам. Бо калі б я быў разумнейшы, хоць бы як Някляеў ці Рымашэўскі, то з такім піярам я б абавязкова
перамог!»
Пушкін на свабодзе
- Грамадства
- 24-12-2010
21 снежня, пасля 13 сутак зняволення і галадоўкі, на свабоду выйшаў вядомы мастак і перформер Алесь Пушкін.
Як прэзідэнцкія выбары — так Алеся Пушкіна ў кутузку. Каб не дай Бог зноў не прывёз тачку гною па ўсім вядомым адрасе.
Выйшаўшы з камеры ў Крупскім РАУС, мастак накіраваўся дахаты ў Бобр, схадзіў у лазню і адправіўся спаць. А з раніцы так пракаментаваў сітуацыю:
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: