Рабочым вярнулі грошы
На ААТ “Мастоўдрэў выплацілі запазычанасці па заробкам супрацоўнікам прадпрыемства. Сумы выплат дасягалі сярэдняга месячнага акладу па аб’яднанні —
500–600 тысяч рублёў.
На ААТ “Мастоўдрэў выплацілі запазычанасці па заробкам супрацоўнікам прадпрыемства. Сумы выплат дасягалі сярэдняга месячнага акладу па аб’яднанні —
500–600 тысяч рублёў.
Напрыканцы мінулага года кіраўніцтва ААТ “Мастоўдрэў значна ўрэзала сваім работнікам выплаты, а потым увогуле адправіла іх на “навагоднія канікулы без захавання
заробку. Абураныя работнікі звярнуліся па дапамогу да дэпутата Мастоўскага раённага Савета Дзмітрыя Кухлея, які скіраваў адпаведныя звароты ў пракуратуру, дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы і
ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мастоўскага райвыканкама. Праверка пацвердзіла факт парушэння працоўнага заканадаўства з боку кіраўніцтва ААТ
"Мастоўдрэў" у пытанні налічэння заробкаў. Паводле прадпісання пракуратуры і дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прадпрыемства было абавязана выплаціць затрыманыя сумы заробкаў
работнікам да 17 сакавіка 2009 года. У лютым 2009 года ім агулам былі вернута 258 мільёнаў рублёў. Аднак з-за таго, што прадпрыемства знаходзілася ў цяжкім фінансавым стане і па ўзгадненню з
дзяржаўным дэпартаментам, графік выплат запазычанасцяў быў расцягнуты да верасня 2009 года.