Рабочых завода ў Бабруйску прымушаюць набываць латарэйныя білеты
Цяпер для атрымання заробка яго трэба выйграць у латарэю.
На Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў прыйшло распараджэнне ад мясцовых уладаў аб продажы рабочым латарэйных білетаў.
Ад начальніка патрабуецца "правесці маніторынг" і здаць ведамасці за рэалізаваныя "латарэйкі". Каштуюць яны 3 і 1,5 рубля. Купля — у кошт зарплаты.