Работнік «Атланта» ўзлез на трубу на тэрыторыі завода і патрабуе адстаўкі Лукашэнкі
На «Атланце» сёння адзін з работнікаў падняўся на трубу на тэрыторыі завода з бел-чырвона-белым сцягам. Ён запісаў зварот да Лукашэнкі, у якім патрабуе абвясціць аб сваім сыходзе, спыніць гвалт, вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Работнік «Атланта» Віктар Манкевіч падняўся на трубу каля 12.00. Ён размахваў бел-чырвона-белым сцягам. Пазней стала вядома, што ён запісаў відэазварот да Лукашэнкі, перадае TUT.BY.
«Я прызнаю сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую і нагадваю Аляксандру Рыгоравічу аб выстаўленым ультыматуме. Вы павінны аб’явіць аб сваім сыходзе, вы павінны спыніць гвалт, вы павінны вызваліць усіх палітычных зняволеных. Не разбурайце нашу краіну! Калі ў вас ёсць што-то чалавечае, калі вы сапраўды дзесьці перажываеце за Беларусь — сыходзьце, сыходзьце цяпер, пакуль не позна!» — гаворыць рабочы.
Калегі Віктара паведамляюць, што на прадпрыемства прыехала машына МНС, і каля 13.20 на трубу пачалі ўзбірацца спецыялісты, як мяркуецца, работнікі МНС.
Пасля з'явілася інфармацыя, што рабочага знялі і перадалі міліцыянтам.