Работнікі БелАЗу выйшлі на «марш салідарнасці» (фота, відэа)
Работнікі ААТ «БелАЗ» у Жодзіна 26 жніўня выйшлі на марш у падтрымку пацярпелых ад падчас пратэстаў, страйкоўцаў і рэпрэсаваных працаўнікоў завода. Да іх далучыліся жыхары горада, піша «Радыё Свабода».
Каля 500 чалавек прайшліся ад прадпрыемства БелАЗ да цэнтра гораду. Ніякіх здарэнняў і затрыманняў падчас акцыі не было.
Фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода
А вось відэа з марша, апублікаванае ў тэлеграм-канале партала tut.by: