Раман Пратасевіч можа быць у шпіталі ў крытычным стане

Інфармацыя пакуль не пацверджана.

photo_2021_05_23_16_04_30.jpg

Маці Рамана Пратасевіча паведаміла пра тое, што, паводле непацверджанай інфармацыі, яе сын знойдзены ў адной з мінскіх бальніц. Стан яго крытычны — праблемы з сэрцам. Аб гэтым ёй паведамілі «добразычліўцы». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Ігара Лосіка.
Наталля Пратасевіч пацвердзіла «Белсату», што атрымала такую інфармацыю ад людзей з медыцынскіх колаў.
Паводле спадарыні Наталлі, яна верыць, што гэта можа быць праўдай, бо ў сына сур’ёзныя праблемы з сэрцам.
«У Рамана ёсць праблемы з сэрцам, яго праз гэта ў войска не ўзялі. Аднойчы ў яго здарыўся перадынфарктны стан. Мы ўсе сардэчнікі па матчынай лініі. Я, дачка, бабулі, дзядулі. Калі яму нешта там зрабілі, то гэта магло справакаваць сардэчны прыступ».
У якім шпіталі можа быць Раман, спадарыня Наталля не ведае, бо медыкі цяпер вельмі запужаныя.