Раніцай 1 студзеня ў Мінску пачнецца Хрэсны ход цвярозасці

Традыцыйны праваслаўны Хрэсны ход цвярозасці пройдзе ў Мінску 1 студзеня. У 9 раніцы ўдзельнікі збяруцца ў сталічным храме іконы Божай Маці «Неўпівальная Чара» ў мікрараёне Уручча на малебен перад абразом святога пакутніка Баніфацыя.



hod1.jpg

Праваслаўныя актывісты запрашаюць прайсці Хрэсным ходам усіх, чые сем’і кранула бяда алкагольнай і наркатычнай залежнасці, а таксама ўсіх, хто ўсведамляе вастрыню праблемы алкагалізацыі грамадства, паведамляе sobor.by.

Хросны ход цвярозасці традыцыйна здзяйсняецца 1 студзеня – у дзень памяці святога Баніфацыя, нябёснага заступніка ўсіх, хто пакутуе на алкагольнай залежнасці, а таксама на алкагольную залежнасць бліжніх.

krynitsa.info