Расцяжкі ў падтрымку Вінаградава, які адбывае пакаранне
28 красавіка невядомыя маладыя людзі правялі акцыю салідарнасці з лідарам моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўлам Вінаградавым.
![rascjazhka_vinahradau.jpg rascjazhka_vinahradau.jpg](/img/v1/news/full/rascjazhka_vinahradau.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На чыгуначным мосце па праспекце Дзяржынскага і на плоце Батанічнага саду былі вывешаныя дзве расцяжкі «Свабоду Вінаградаву!» і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Расцяжкі правіселі каля дзвюх гадзін. Затрыманых не было.
Нагадаем, што Павел адбывае 12 сутак за акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча. Ён вывесіў на станцыі метро «Няміга» 21 красавіка вялікі партрэт палітвязня і бел-чырвона-белы сцяг.
Паводле Гавары праўду!