Распачатая крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнкі

Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце прычынення цяжкіх траўмаў, якія прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі. Пра гэта сёння ведамства паведаміла яго маці, Алена Бандарэнка.

Фота: TUT.BY

Фота: TUT.BY

Алена Бандарэнка распавяла TUT.BY, што сёння адбылася тэлефонная размова з прадстаўніком Генпракуратуры. Жанчыне паведамілі, што распачата крымінальная справа па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць яе сына.

Гаворка ідзе пра ч.3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса, за злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Неўзабаве прэс-служба Генпракуратуры пацвердзіла гэтую інфармацыю ў афіцыйным рэлізе. Там жа пазначана наступнае ўдакладненне:

«Даьычнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прычынення Бандарэнку Раману Ігаравічу цялесных пашкоджанняў не ўстаноўленая».

На наступным тыдні, паводле слоў Алены Бандарэнка, яе запрасілі ў Генпракуратуру — аформіць неабходныя дакументы, каб яе нарэшце прызналі пацярпелай па справе.

«Прайшло тры месяцы пасля смерці Ромы...» — дадала жанчына.

Паводле tut.by