Распрацоўшчык мабільных гульняў, які ўваходзіць у сусветны топ-10, выйшаў з ПВТ
Папулярны беларускі паблішэр, распрацоўшчык мабільных гульняў SayGames, выключаны з ПВТ. Кампанія знікла са спісу рэзідэнтаў Парку, заўважыў dev.by.
![0c275c361606aa78ceb5b2433c7facf7.jpg 0c275c361606aa78ceb5b2433c7facf7.jpg](/img/v1/images/0c275c361606aa78ceb5b2433c7facf7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Студыя SayGames — у сусветнай пяцёрцы найбуйнейшых мабільных выдаўцоў (па ліку загрузак) па дадзеных App Annie (2021), у дзесятцы па версіі Sensor Tower (2020). Заснавана ў 2017 годзе, у ПВТ з 2018-га.
Гульні SayGames перыядычна станавіліся сусветнымі хітамі.
Sandy Balls трапіла ў лік самых прарыўных у свеце за 2019
год.
Johnny Trigger стала самай папулярнай мабільнай гульнёй у свеце ў студзені 2020.
Cushi Roll 3D заняла трэцяе месца ў спісе самых папулярных гульняў снежня 2020.
DOP2 Delete one Part ўвайшла ў топ-3 самых прарыўных у свеце гульняў па загрузках ў студзені-сакавіку 2021.
Merge Animals 3D стала самай папулярнай у свеце гульнёй у лістападзе 2021.
На дадзены момант у партфоліо паблішэра 50+ запушчаных праектаў і больш 2,5 мільярдаў загрузак па ўсім свеце.