SayGames аб сваім сыходзе з ПВТ: «Мы застаемся ў Беларусі»
Прадстаўнік SayGames Дзяніс Вайханскі паведаміў dev.by, што другая юрыдычная асоба кампаніі ў ПВТ — «КажыГульні» (увайшла ў ПВТ летам 2021-га) — застаецца рэзідэнтам ПВТ.
— Мы былі і застаемся у Беларусі. Праводзім
рэструктурызацыю, наша кампанія ў ПВТ — гэта «КажыГульні». З намі ўсё
добра, мы не сыходзілі з ПВТ і не збіраемся, — распавёў Дзяніс Вайханскі.
У SayGames не сталі распавядаць:
«Кажыгульні» распрацоўвае тыя ж праекты, што
«СейГеймс»? З той жа камандай?
ці будзе «СейГеймс» ліквідавацца ў Беларусі (у ЕГР гэта дзейная юрыдычная асоба. Мяркуючы па сайтах вакансій, менавіта «СейГеймс» «хайрыць» у Беларусі;
для чаго патрэбна рэструктурызацыя і выхад «СейГеймс» з ПВТ.
Раней паведмлялася, што распрацоўшчык мабільных гульняў з сусветнага топ-10 SayGames выйшаў з ПВТ. Гэтая інфармацыя з'явілася на наступны дзень пасля таго, як стала вядома, што Парк высокіх тэхналогій пакінуў вядомы стартап OneSoil (пасля пераезду супрацоўнікаў у Варшаву кампанія працуе з Польшчы і Швейцарыі).