«Раўбічы» патрапілі ў спіс кандыдатаў на правядзенне этапу Кубка свету-2016/17

Пра гэта заявіла вядучая спартыўных навін на тэлеканале «Беларусь 5», паведамляе БЕЛТА.

000028_250316_big.jpg


У эфіры прагучала інфармацыя, што Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) склаў спіс з магчымых кандыдатаў на замену Цюмені, дзе павінен быў праходзіць этап Кубка Свету 2016/17. У яго трапіў і беларускі спарткомплекс «Раўбічы».
Як паведамлялі СМІ, у чацвер IBU абвясціў аб атрыманні ад сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) спісу з імёнамі 31 расейскага спартсмена з дакладу Рычарда Макларена, якія падазраюцца ва ўжыванні забароненых рэчываў. Пазней стала вядома, што гэта можа стаць прычынай пераносу спаборніцтваў па біятлоне з Расіі.
Паводле belta.by