Разагналі чарговую акцыю

Каля дзесятка моладзевых актывістаў былі затрыманыя ўвечары 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска пры спробе адзначыць чарговы Дзень беларускай салідарнасці акцыяй у падтрымку прызнаных вязнямі сумлення былых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання “Малады фронт Арцёма Дубскага.

89885ff2c83a10305ee08bd507c1049c.jpg

Затрыманні праводзіліся пераважна прэвентыўна, сама Кастрычніцкая плошча была літаральна запоўнена міліцыянтамі ў форме і ў цывільным. Гэтым разам яны нават не абцяжарваліся схаваць свае спецаўтобусы ў прылеглых да Кастрычніцкай плошчы дварах. Яшчэ да пачатку меркаваных падзеяў у журналістаў, што прыйшлі асвятляць падзею, запатрабавалі прадставіць пасведчанні, тым жа, хто іх не меў, запрапанавалі пакінуць плошчу “ад граху далей.
Тых актывістаў моладзевых дэмакратычных арганізацый, каму ўдалося з’явіцца на плошчы, адразу ж хапалі тры-чатыры міліцыянты ў цывільным і хуценька валаклі ў спецаўтобус ці ў пастарунак, які месціцца ля станцыі метро “Кастрычніцкая. Сярод затрыманых — вядомыя актывісты моладзевага дэмакратычнага руху Мікалай Дземідзенка, Артур Фінькевіч, Яўген Афнагель, іншыя маладзёны.
Міліцыянты перашкаджалі карэспандэнтам рабіць фота- і відэаздымкі таго, што адбываецца на плошчы, а вядомую фотажурналістку Юлію Дарашкевіч увогуле затрымалі і адвезлі ў пастарунак.
Варта адзначыць, то гэта ўжо чацвёрты “хапун у Беларусі за апошнія тры дні.