Разагналі, затрымалі, аштрафавалі

Акцыя пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў у Беларусь падчас вучэнняў “Захад–2009 была разагнана супрацоўнікамі міліцыі.


9 верасня ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Мінска актывісты дэмакратычных аб’яднанняў мелі намер правесці акцыю. Да яе пачатку паступіла інфармацыя, што міліцыя затрымлівае ў метро яе
патэнцыяльных удзельнікаў. У прыватнасці, былі затрыманыя лідэр міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Дзмітрый Дашкевіч і старшыня каардынацыйнага савета
прадпрымальнікаў Мінска Аляксандр Макаеў.



Акцыя пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў у Беларусь падчас вучэнняў “Захад–2009 была разагнана супрацоўнікамі міліцыі.

9 верасня ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Мінска актывісты дэмакратычных аб’яднанняў мелі намер правесці акцыю. Да яе пачатку паступіла інфармацыя, што міліцыя затрымлівае ў метро яе патэнцыяльных удзельнікаў. У прыватнасці, былі затрыманыя лідэр міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Дзмітрый Дашкевіч і старшыня каардынацыйнага савета прадпрымальнікаў Мінска Аляксандр Макаеў.

У 18.05 прыкладна дзесяць чалавек, сярод якіх былі палітыкі Віктар Івашкевіч і Дзмітрый Бародка, разгарнулі на плошчы расцяжку з надпісам “Russian Army Go Home. Праз некалькі секунд супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным паспрабавалі вырваць у іх гэту расцяжку. У выніку невялікай бойкі дэманстрантам удалося адстаяць расцяжку і разгарнуць яшчэ раз.

Удзельнікі акцыі прастаялі менш за хвіліну. Да іх падбеглі супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ў форме і запіхнулі ўсіх у міліцэйскі аўтобус.

Пасля гэтага некалькі маладых людзей таксама разгарнулі расцяжку з надпісам “Не расейскай акупацыі! і бел-чырвона-белыя сцягі. Да пікетчыкаў таксама падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і форме і таксама запіхнулі ўсіх у аўтобус.

Супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі вельмі жорстка і перашкаджалі журналістам выконваць свае прафесійныя абавязкі. У прыватнасці, яны павалілі на зямлю фотакарэспандэнта Юлію Дарашкевіч, спрабуючы перашкодзіць здымцы, а журналісту польскай тэлекампаніі TVP зламалі відэакамеру.

10 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна 17 чалавек, затрыманых за ўдзел у акцыі, атрымалі штрафы ад 5 да 10 базавых велічынь.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: