Рэдактара «Нашай Нівы» затрымалі на трое сутак
Ён з'яўляецца падазраваным па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп).
Бліжэйшыя трое сутак Ягор Марціновіч правядзе ў ізалятары, паведаміла ў фэйсбуку яго жонка, журналістка tut.by Адар'я Гуштын.
Справа заведзеная на падставе размешнанага ў выданні артыкула з выказваннем дыджэя Улада Сакалоўскага аб тым, што нібыта на Акрэсціна яго збіваў асабіста намеснік міністра МУС Аляксандр Барсукоў.
Сёння раніцай у кватэры журналіста УСБ МУС зладзіла ператрус. Па словах Адар'і, Ягор даваў ім раней паясненні па сітуацыі з артыкулам пра Барсукова, сёння яны яго выклікалі на азнаямленне з экспертызай, але не далі нават даехаць да іх.
Ператрус праходзіў па ўсіх правілах, у Ягора Марціновіча ёсць адвакат.