Рэйтынг-2017: топ-100 самых уплывовых беларусаў

«Наша Ніва» ў трэці раз складае спісы самых уплывовых беларусаў. Гэты адлюстроўвае стан спраў на пачатак 2017 года.

instarix.com

instarix.com

Што значыць «уплыў» у беларускіх умовах? Гэта, як і ва ўсім свеце, улада, або рэсурсы, або сімвалічны капітал. Дзякуючы апошняму, Святлана Алексіевіч заняла ў рэйтынгу рэкордна высокае для асобы без статуса чыноўніка ці мультымільянера 15-е месца. Таму што калі яна нешта скажа — да яе многія прыслухаюцца ўнутры краіны і за яе межамі.
Цікава, што эксперты сёлета ўключылі ў спіс Змітра Дашкевіча. Рэйтынг складаўся задоўга да «справы патрыётаў», па якой цесляра-палітыка арыштавалі. Але эксперты ўжо адчувалі тое, што Дашкевіч выйшаў на першыя пазіцыі ў апазіцыі.
А вось першая дзясятка ў параўнанні са спісам двухгадовай даўніны змяніла ўсяго адну постаць. Звольнены з Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец вылецеў за межы сотні, затое трыумфальна вярнуўся ў склад «палітбюро» Міхаіл Мясніковіч.
Можна сказаць, што баль у краіне правяць сілавікі. У першай дваццатцы аж дзевяцярых можна так ахрысціць. Людзі ў пагонах маюць вялізную ўладу. Прычым большасць экспертаў даслала свае рэйтынгі яшчэ ў лютым. Калі б мы складалі рэйтынг цяпер, то невядома, ці не ўзняўся б яшчэ вышэй міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.
1 (1) Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі2 (2) Валерый Вакульчык, старшыня КДБ3 (4) Віктар Лукашэнка, памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі4 (5) Андрэй Кабякоў, прэм’ер-міністр5 (6) Уладзімір Макей, міністр замежных справаў6 (12) Міхаіл Мясніковіч, спікер Савета Рэспублікі7 (7) Ігар Шуневіч, міністр унутраных справаў8 (10) Віктар Шэйман, кіраўнік справамі прэзідэнта9 (8) Павел Калаўр, старшыня праўлення Нацбанка10 (9) Уладзімір Сямашка, віцэ-прэм’ер11 (15) Леанід Анфімаў, старшыня КДК12 (18) Аляксандр Канюк, генеральны пракурор13 (-) Станіслаў Зась, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі14 (24) Андрэй Раўкоў, міністр абароны15 (60) Святлана Алексіевіч, пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі16 (14) Мікалай Снапкоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта17 (23) Павел Якубовіч, галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня»18 (27) Сямён Шапіра, старшыня Мінскага аблвыканкама19 (82) Наталля Качанава, кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта20 (-) Іван Наскевіч, кіраўнік Следчага камітэта21 (-) Наталля Эйсмант, прэс-сакратар кіраўніка краіны22 (21) Сяргей Шпягун, кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра23 (22) Васіль Мацюшэўскі, першы віцэ-прэм’ер24 (-) Андрэй Паўлючэнка, кіраўнік службы аховы Лукашэнкі25 (25) Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК26 (26) Дзмітрый Лукашэнка, кіраўнік прэзідэнцкага спартыўнага клуба27 (86) Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта28 (69) Васіль Жарко, віцэ-прэм’ер29 (31) Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама30 (64) Сяргей Міхалок, музыка, лідар гурту Brutto31 (38) Уладзімір Амарын, міністр фінансаў32 (30) Андрэй Уцюрын, першы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі33 (19) Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктароў ААТ «Амкадор»34 (28) Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парка высокіх тэхналогій35 (32) Генадзь Давыдзька, старшыня Белтэлерадыёкампаніі36 (41) Юрый Зісер, заснавальнік tut.by37 (36) Аляксандр Машэнскі, уласнік кампаній «Санта-Брэмар» і «Савушкаў прадукт»38 (39) Сяргей Румас, старшыня праўлення Банка развіцця39 (-) Анатоль Лапо, старшыня Памежнага камітэта40 (-) Мікалай Корбут, памочнік прэзідэнта41 (42) Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка краіны42 (35) Сяргей Гурулёў, старшыня Вайскова-прамысловага камітэта43 (40) Мітрапаліт Павел, прадстаяцель БПЦ, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі44 (-) Ігар Маршалаў, кіраўнік Дэпартамента фінансавых раследаванняў45 (79) Іван Галаваты, генеральны дырэктар «Беларуськалія»46 (81) Віктар Кіслы, заснавальнік анлайн гульні «Свет танкаў»47 (66) Уладзімір Дворнік, старшыня Гомельскага аблвыканкама48 (80) Аркадзь Добкін, Старшыня рады дырэктараў EPAM Systems49 (45) Мікалай Статкевіч, палітык, былы палітвязень50 (47) Павел Тапузідзіс, уласнік «Тытунь-Інвест» і «Кароны»51 (70) Валянцін Сукала, старшыня Вярхоўнага суда52 (52) Уладзімір Андрэйчанка, спікер Палаты прадстаўнікоў53 (37) Міхаіл Русы, віцэ-прэм’ер54 (34) Леанід Мальцаў, былы кіраўнік Памежнага камітэта55 (59) Вікторыя Азаранка, тэнісістка56 (67) Уладзімір Даманеўскі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама57 (54) Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп58 (-) Лявон Вольскі, музыка59 (-) Уладзімір Патупчык, міністр энергетыкі60 (92) Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама61 (43) Рыгор Кісель, былы кіраўнік АНТ62 (44) Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі63 (51) Анатоль Калінін, віцэ-прэм’ер64 (68) Сяргей Літвін, Уладзімір Васілька, уласнікі «Еўраопта»65 (58) Уладзімір Канаплёў, кіраўнік Беларускай федэрацыі гандбола66 (-) Сяргей Налівайка, міністр па падатках і зборах67 (78) Кірыл Руды, пасол Беларусі ў Кітаі68 (98) Юрый Караеў, намеснік міністра ўнутраных справаў69 (89) Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама70 (97) Віталь Воўк, міністр прамысловасці71 (48) Алег Хусаенаў, уласнік кампаніі «Зубр-капітал»72 (53) Сяргей Цяцерын, былы тэнісны трэнер Лукашэнкі73 (55) Анатоль Капскі, генеральны дырэктар БАТЭ74 (73) Ірына Абельская, галоўная доктарка Лечкамісіі75 (50) Аляксей Дзербін, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі76 (99) Дар’я Домрачава, алімпійскі чэмпіён, Герой Беларусі77 (90) Анатоль Ліс, старшыня Брэсцкага аблвыканкама
78 (-) Віктар Пракапеня, ААТ Banuba Development 79 (20) Лілія Ананіч, міністр інфармацыі80 (61) Сяргей Касцючэнка, старшыня праўлення «Прыёрбанка»81 (88) Міхаіл Захараў, галоўны трэнер хакейнага «Юнацтва»82 (71) Леанід Заяц, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання83 (-) Алег Белаконеў, намеснік міністра абароны, кіраўнік Генеральнага штаба84 (75) Святлана Калінкіна, журналістка, «Беларускі партызан»85 (-) Зміцер Дашкевіч, палітвязень, кіраўнік «Маладога фронта»86 (74) Пятро Міклашэвіч, кіраўнік Канстытуцыйнага суда87 (94) Ігар Ляшэнка, старшыня «Белнафтахіма»88 (-) Алег Сліжэўскі, міністр юстыцыі89 (49) Валерый Міцкевіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта90 (-) Вадзім Гігін, дэкан філасофскага факультэта, тэлевядучы91 (75) Іосіф Сярэдзіч, галоўны рэдактар газеты «Народная воля»92 (-) Іван Сергяенка, першы намеснік кіраўніка КДБ93 (-) Павел Ціханаў, начальнік Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генштаба94 (76) Анатоль Лябедзька, старшыня АГП95 (-) Уладзімір Калтовіч, міністр гандлю96 (-) Алег Румо, лекар97 (57) Уладзімір Пефціеў, бізнэсовец, былы ўласнік «Белтэхэкспарту»98 (96) Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністр99 (-) Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў100 (-) Юрый Гурскі, ІТ-прадпрымальнік, MAPS.ME, MSQRD, Prisma
У дужках указваецца рэйтынг чалавека ў 2015 годзе
Звяртае ўвагу, наколькі крохкія пазіцыі ў рэйтынгу ў бізнэсменаў.Яшчэ чатыры гады таму Юрый Чыж і Уладзімір Пефціеў былі ў галаве спіса. Паспяховыя, багатыя, прапускалі праз сябе мільёны. Пасля арышту і вызвалення Чыжа ўвогуле не назваў ніводзін эксперт. Пефціеў жа пляцецца ў самым-самым канцы сотні.
Затое важным падаецца ўзлёт айцішнікаў. Віктар Кіслы і Аркадзь Добкін упершыню трапілі ў топ-50, а Віктар Пракапеня і Юрый Гурскі, якія ў свой час стварылі Viaden Media,  — у топ-100. І можна прагназаваць, што ў наступныя гады гэтая лічба можа нават узрасці.
Рэйтынг складалі:Максім Беразінскі, шэф-рэдактар сайта by.tribuna.com.Віталь Валянюк, кіраўнік партала «Пра бізнэс», былы палітычны аглядальнік «Советской Белоруссии»Ігар Губарэвіч, старшы аналітык Цэнтра Астрагорскага, былы супрацоўнік Міністэрства замежных спраўАляксандр Заяц, кіраўнік эканамічнага аддзела tut.byАляксандр Зімоўскі, медыякансультант, былы старшыня БелтэлерадыёкампанііСвятлана Калінкіна, журналісткаЗміцер Панкавец, намеснік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы»Андрэй Паротнікаў, палітолаг, былы супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў, кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security BlogЯўген Прэйгерман, эканаміст, кіраўнік «Ліберальнага клуба»Аляксандр Чубрык, дырэктар даследчага цэнтра ІПМN, дзяржслужачы, які папрасіў не называць імя
Падрабязнасці тут.