Рэкордныя тэмпы

Калі датэрміновае галасаванне будзе праходзіць такімі тэмпамі, як першыя два дні, то ў Беларусі будзе пабіты рэкорд яўкі да асноўнага дня выбараў.

Пра гэта 16 снежня на прэс-канферэнцыі казалі каардынатары кампаніі “За справядлівыя выбары.

Калі датэрміновае галасаванне будзе праходзіць такімі тэмпамі, як першыя два дні, то ў Беларусі будзе пабіты рэкорд яўкі да асноўнага дня выбараў.
Пра гэта 16 снежня на прэс-канферэнцыі казалі каардынатары кампаніі “За справядлівыя выбары.
За першыя два дні на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 7,2% выбаршчыкаў, што ў 1,2 разы больш параўнальна з аналагічным перыядам на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. “Калі так пойдзе і далей, то да 19 снежня датэрмінова могуць прагаласаваць 38–40% грамадзян, якія маюць права голасу, — адзначыў старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргей Калякін.
Улады, падкрэсліў палітык, актыўна выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс: кампанія мае звесткі, што кіраўнікі ВНУ, а таксама дэканы і іх намеснікі, напрыклад, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) пагражаюць студэнтам у выпадку адмовы прагаласаваць датэрмінова высяленнем з інтэрнатаў, праблемамі падчас сесіі і нават адлічэннем.
На ВА “Хімвалакно кіраўніцтва палохае працоўных тэрактамі, якія нібыта рыхтуе апазіцыя ў дзень асноўнага галасавання, і, каб застацца ў жывых ці не пацярпець у выніку такіх дзеянняў праціўнікаў улады, заклікае сваіх падначаленых прагаласаваць загадзя.
Ужо ёсць і выпадкі істотных разыходжанняў паміж дадзенымі незалежных назіральнікаў і ўчастковых камісій па колькасці прагаласаваўшых датэрмінова: на адным з участкаў назіральнікі налічылі 77 чалавек, што ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, а камісія паведаміла пра 113 прагаласаваўшых.
Намеснік старшыні руху “За Свабоду Віктар Карняенка распавёў, што з першага дня сябры кампаніі “За справядлівыя выбары не маюць магчымасці пасылаць і атрымліваць СМС-паведамленні. Аператар мабільнай сувязі адказаў, што не можа разблакаваць СМС-сувязь і не ведае, што насамрэч здарылася.
Сяргей Калякін адзначыў, што толькі сябры гэтай кампаніі накіравалі 47 скаргаў на парушэнні заканадаўства падчас датэрміновага галасавання. “Таму сакратар Цэнтрвыбаркаму Лазавік нахабна хлусіць, калі кажа ў дзяржаўных СМІ, што выбаркамы не атрымліваюць ніякіх скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства, — заявіў лідар “Справядлівага свету.