Рэпарцёраў выгналі з тэрыторыі «ветэрынарных вучэнняў»

21 лютага міліцыя змусіла траіх журналістаў недзяржаўных СМІ пакінуць вёску Нязнанава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.


Карэспандэнт інтэрнэт-газеты “Салідарнасць Сяргей Балай і карэспандэнты газеты “Обозреватель Аляксей Мацюшкоў і Дзмітрый Корсак спрабавалі высветліць прычыны
прымусовага знішчэння ўсіх свіней у гэтым населеным пункце.



21 лютага міліцыя змусіла траіх журналістаў недзяржаўных СМІ пакінуць вёску Нязнанава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Карэспандэнт інтэрнэт-газеты “Салідарнасць Сяргей Балай і карэспандэнты газеты “Обозреватель Аляксей Мацюшкоў і Дзмітрый Корсак спрабавалі высветліць прычыны прымусовага знішчэння ўсіх свіней у гэтым населеным пункце.

Як распавёў “Салідарнасці Сяргей Балай, у хуткім часе пасля прыезду карэспандэнтаў у вёску там з’явіліся супрацоўнікамі Навагрудскага РАУС: “Двое падпалкоўнікаў заявілі, што на тэрыторыі, дзе праводзяцца вучэнні, нам знаходзіцца нельга. У выпадку непадпарадкавання іх прыгразілі даставіць у пастарунак “для высвятлення абставін.

У катэгарычнай форме яны запатрабавалі выдаліць усе фотаздымкі, на якіх прысутнічалі. Фотакарэспандэнтам, аднак, удалося сфатаграфаваць “картэж у люстрэка задняга віду.

Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: