Рэжысёр Зміцер Бейнарт-Саладуха ляжыць у коме: у яго быў інсульт і інфаркт (дапоўнена)

Рэжысёр знаходзіцца ў бальніцы ў вельмі цяжкім стане, паведамляе "Наша Ніва".

18623291_1728349160515413_2996317530080272559_o_nf9k5.jpg


20 кастрычніка ў вядомага рэжысёра і культурнага дзеяча Змітра Бейнарта-Саладухі здарыўся інсульт. Яго забралі ў бальніцу.

Спачатку ўсё было адносна нармальна, але пасля Саладуха перанёс абшырнае кровазліццё ў мозг. Зрабілі аперацыю, але стан працягвае заставацца цяжкім. Цяпер Бейнарт-Саладуха ў коме. Таксама стала вядома, што ў гэтыя дні ён перанёс інфаркт.

Грамадская актывістка Таццяна Гацура-Яворская напісала на сваёй старонцы ў фейсбуку, што ёсць усе неабходныя лекі, але патрэбна адмысловае харчаванне і прадметы гігіены. Калі хто захоча дапамагчы сям'і Зміцера, то грошы можна пералічыць на картку яго жонкі.

Зміцер Бейнарт-Саладуха рэжысёр, прадзюсар. Узначальваў Гомельскі моладзевы тэатр, ставіў спектаклі ў Купалаўскім. Сёння — мастацкі кіраўнік ПАН-студыі, якая займаецца рэкламай, івэнтамі і канцэртамі. Апошнім часам Бейнарт-Саладуха далучыўся да каманды «Кінаконг», якая агучвае фільмы па-беларуску.