Родныя Рамана Бандарэнкі просяць прыцягнуць прапагандыста Азаронка да крымінальнай адказнасці
Учора аўдыязапісы размоў родных забітага Рамана Бандарэнкі з'явіліся ў «расследаванні» прапагандыста Грыгорыя Азаронка ў эфіры СТБ.

Фота «Белсат».
Сваякі лічаць, піша «Еўрарадыё», што праслухоўванне і публікацыя аўдыязапісаў іх размоў парушаюць артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, артыкул 18 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і артыкул 9 Канвенцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правах і асноўных свабодах чалавека.
Тым часам блогер Антон Матолька дэталізуе просьбу родных Рамана Бандарэнкі. Гэта:
1. Распачаць крымінальную справу па факце парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод;
2. Прыцягнуць да вызначанай законам крымінальнай адказнасці Рыгора Азаронка і іншых невядомых асоб;
3. Дазнацца, хто і з чыйго дазволу ажыццяўляў негалосную запіс асабістых перамоваў і на якой падставе перадаў запіс Азаронку.
