Родным матацыкліста Шаўцова забаранілі перадаваць яму ежу і рэчы

Аб тым, што міліцыя абмежавала магчымасці Сяргея Шаўцова кантактаваць з іншымі людзьмі, у тым ліку з роднымі, стала вядома вечарам 18 красавіка. Гэта здарылася пасля таго, як Шаўцоў пачаў выкладваць у інтэрнэт сваю версію аварыі. Спачатку ў байкера забралі тэлефон, а потым ахова не пусціла да яго жонку Дар'ю.

shaucou_1.jpg


"Я збіраюся сустрэцца са следчым, прасіць яго дазволіць мне спатканні з мужам, магчымасць перадаць яму рэчы. Учора яго родныя былі ў бальніцы, спрабавалі перадачу зрабіць. Але ім не дазволілі", ― расказвае Дар'я Еўрарадыё.
Аварыя з удзелам матацыкліста Сяргея Шаўцова, інспектара ДАІ і аўтамабіля інкасатараў адбылася на скрыжаванні Незалежнасці і Казлова ў панядзелак, 18 красавіка. У выніку яе моцна пацярпелі супрацоўнік ДАІ і матацыкліст. Аварыя набывае шырокі розгалас, версіі ДАІ і матацыкліста разыходзяцца. Праваахоўнікі схіляюцца да таго, што байкер наехаў на інспектара ДАІ і выцягнуў яго на скрыжаванне, пад аўтамабіль інкасатараў. Сам Шаўцоў сцвярджае, што даішнік схапіў яго за руль, націснуў на рычаг газа і такім чынам справакаваў аварыю.


Паводле euroradio.fm