Румаса намінавалі ў назіральную раду буйнога расійскага банка
Былога прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса вылучылі кандыдатам у назіральную раду Расселгасбанка, паведаміў Tut.by.

Сяргей Румас, архіўнае фота
Рассельгасбанк – дзяржаўны расійскі банк, найбуйнейшы крэдытор аграпрамысловага комплексу Расіі. Ягоную назіральную раду ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі Расіі Дзмітрый Патрушаў – сын дзяржсакратара Рады бяспекі Расіі, былога дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава.
Сяргей Румас пакінуў пасаду прэмʼер-міністра Беларусі ў чэрвені 2020 года.
У лютым 2021 года затрымалі сяброў Румаса. Сам ён у гэты час быў у Вялікай Брытаніі і Казахстане.
Радыё Свабода