Рыгор Кастусёў з-за кратаў: «Мяне азнаёмілі з канчатковым абвінавачаннем»

Палітвязень Рыгор Кастусёў напісаў з-за кратаў, што расследаванне па яго справе завяршылася.

18289.jpg

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Ён разам з Аляксандрам Фядутам, юрыстам беларускага паходжання з ЗША Юрасём Зянковічам, кіраўніцай мінскага офіса Зянковіча Вольгай Галубовіч і дальнабойшчыкам з Нарачы Дзянісам Краўчуком — фігурант крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК), нагадваюць праваабаронцы.

Палітвязень даслаў на волю ліст ад 25 красавіка, у якім паведаміў, што расследаванне па справе скончылася, і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем:

«Па маёй справе, нарэшце, завяршылася расследаванне. Мяне азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем. Зараз будзе праходзіць азнаямленне са справай. Ну а далей, справа будзе перададзеная ў суд».

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.